Як падрыхтавацца да здымкі?
Тут Вы знойдзеце парады, якія дапамогуць Вам падрыхтавацца да здымкі, захаваць спакой і атрымаць задавальненне.
Перад здымкай
1. Перш за ўсё, падумайце, які вынік Вы хацелі бы атрымаць ад здымкі: жывыя эмоцыя ў моманце, здымкі для партфоліа/працы, захаванне непаўторных момантаў, мажлівасць убачыць сябе з іншага боку. Калі Вы яшчэ не ўпэўненыя, проста напішыце мне - і я дапамагу Вам вызначыцца.
2. Падумайце пра вопратку для здымкі.
Лепей за ўсё выбіраць простую і камфортную вопратку без рознакаляровых прынтоў, у якой Вы будзеце пачувацца максімальна камфортна.
Калі для пажаданага вобраза наадварот неабходна штосці спецыфічнае, можна звярнуцца ў пракат вопраткі для здымкі. З кантактамі і выбарам я Вам дапамагу.
Таксама падумайце пра абутак: для лёгкіх пяшчотных здымках можна абыйсціся зусім без яго, так вобраз будзе выглядаць лягчэй. Для вытанчаных вобразаў абутак неабходна будзе памыць загадзя і прыхапіць з сабой.
3. Не адмаўляйцеся ад дапамогі візажыста! З ёй Вы будзеце адчуваць сябе натхнёна і ўпэўнена не толькі пад час здымкі, але і цягам усяго астатняга дня. А вынік атрымаецца проста выдатным!
4. Прыязджайце на здымку загадзя. У большасці студый ёсць мажлівасць адпачыць, спакойна пераапрануцца, папіць кавы/гарбаты і наладзіць настрой, а таксама своечасова пачаць здымку і максімальна выкарыстаць час арэнды студыі.
5. Прыхапіце з сабой свой любімы плэйліст, ён дапаможа нам стварыць утульную для Вас атмасферу.
Пад час здымкі
1. Пакуль я наладжу абсталяванне, прайдзіцеся па студыі, паглядзіце, што цікавае ў ёй ёсць. Гэта дапаможа Вам засвоіцца і расслабіцца. А, мажліва, Вы знойдзеце цікавыя асаблівасці, якія мы выкарыстаем у здымцы.
2. Калі Вы прыйшлі ў студыю на сямейную здымку з дзецьмі альбо хатнімі гадаванцамі, будзьце ўважлівымі, па падлозе раскідана шмат правадоў, за якія можна зачапіцца і параніцца.
3. Не саромцеся паведамляць мне пра любы мажлівы дыскамфорт пад час здымкі. Я прыслухоўваюся да Вас, і мы абавязкова прыдумаем, як выправіць сітуацыю.
4. Не бойцеся і не саромцеся эксерыментаваць! Нечаканыя ідэі дораць самыя шчырыя і незабыўныя здымкі.





