Алена Шпэт
Фатограф з Менска
Усіх вітаю! Я Алена, фатограф з Менска. Ужо некалькі год я шчыльна займаюся фатаграфіяй ў розных напрамках: мужчынская/жаночая індывідуальная здымка, сямейная здымка, рэпартаж.
Для мяне здымка - гэта натхненне, спосаб кантакту са светам і людзьмі. Я вельмі люблю даследаваць і ў кожным імкнуся знайсці тое ўнікальнае і непаўторнае, што здолее распавесці гісторыю чалавека нават праз статычны здымак.
Часцей за ўсё мае здымкі складаюцца з дасканалай падрыхтоўкі, якую мы праходзім разам і абумоўліваем кожную дробязь, пошука месца, якое будзе найбольш адпавядаць вам (я прапаную некалькі лаккацый, вы абіраеце тую, якая будзе бліжэй да вас, вашыя пажаданні і ідэі таксама прымаюцца), уважлівага пошука вобраза, лёгкай гутаркі, расслабленай атмасферы і жывых здымкаў.
Здымка праходзіць у фармаце рэпартажу, нават калі прадугледжвае студыйны партрэт, што дазваляе атрымаць не толькі выстаўленыя па рэферансах, але і абсалютна жывыя здымкі, якія будуць адлюстраваннем менавіта вас.
Займаюся як простым партрэтам, так і творчай здымкай, псыхалягічным партрэтам, якія перадаюць глыбіню і ўнікальнасць.
Таксама здымаю рэпартажы, якія дапамагаюць захаваць важныя падзеі з іх пяшчотай, драйвам, жывымі яскравымі эмоцыямі і вашымі усмешкамі.
Час ад часу праводжу тэматычныя здымкі. Сачыце за анонсамі.
Што я здымаю:

Вашыя гісторыі

Індывідуальная здымка

Рэпартаж
Усё, да чаго мы дакранаемся, пакідае на нас свой адбітак, роўна як і мы пакідаем свой адбітак на усім. Фатаграфія - адзін з адбіткаў, якія мы пакідаем асэнсавана.
Водгукі аб маёй працы:

Юрый
Я получил отличные фотографии от Алены, которые были сделаны быстро и профессионально. Фотосессия прошла хорошо, фотограф была вежливой и учитывала мои языковые предпочтения. Я очень доволен своим опытом работы с этим фотографом и рекомендую его всем, кто ищет профессионального специалиста для фотосессии. Дзякуй табе Алена за файныя здымкi)

Сяргей
Па-першае, з Аленай даволі выпадкова, але хутка дамовіліся пра зручны час і месца здымкі.
Тры гадзіны праляцелі амаль незаўважна ў творчым працэсе (і гэта пры тым, што было даволі прахалодна) ды размовах пра сёе-тое.
І, канешне, самае файнае - бачыць вынік усёй працы. Прыемна, калі тваім вобразам займаецца сапраўды творчы і натхнёны чалавек. Дзякуй Алене за гэты цікавы досвед, якасную працу ды прыгожыя здымкі! Варта звяртацца, калі хочацца папесціць сябе прыгажосцю ды рэалізаваць творчыя задумы
ПРАЙС НА ЗДЫМКУ
Паслугі
- індывідуальная мужчынская/жаночая
- Love story
- сямейная
- рэпартаж
БЛІЖЭЙШЫЯ ПРАЕКТЫ
Анонсы
- мажлівасць удзелу ў маіх праектах
- спецыяльны кошт удзелу
- цікавыя творчыя прапановы
Перайсці→
ЯК ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА ЗДЫМКІ
Карысныя парады
- што варта зрабіць да здымкі
- як не хвалявацца пад час здымкі
F A Q
Адказваю на вашыя пытанні
Звяжыцеся са мной, і я адкажу на вашыя пытанні
Ці трэба ўносіть перадаплату за здымку?
Так, перадаплата за любую здымку складае 50 б.р. і ўносіцца ў дзень замовы для захавання броні часу.
Якім чынам можна набыць сертыфікат на здымку? Колькі складае яго кошт?
Каб набыць сертыфікат, звяжыцеся са мной любым зручным чынам: праз форму на сайце, Telegram, Instagram.
Кошт сертыфіката роўны кошту адпаведнай здымкі.
Ты заўсёды размаўляеш па-беларуску?
Так, я размаўляю па-беларуску, у тым ліку і пад час здымкі. Але, калі Вам цяжка мяне разумець, вы можаце папрасіць мяне перайсці на іншую мову :)
Ці мажліва замовіць здымку па-за межамі Менска?
Так, здымку мажліва замовіць па-за межамі Менску, але ўмовы абмяркоўваюцца ў кожным выпадку асобна. Проста звяжыцеся са мной для абмеркавання дэталяў.




























